Падзяліцца:
ЖАНЧЫНЫ НА ЖНІВЕ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 12.09.2020 (відэаанонс+аўдыё)
11 верасня 2020
ЖАНЧЫНЫ НА ЖНІВЕ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 12.09.2020 (відэаанонс+аўдыё)

Гаспадаркі краіны набліжаюцца да 8-мільённага рубяжу па намалотах збожжа. Днямі поўнасцю будзе выкананы дзяржзаказ. Прыняты эфектыўныя меры па папаўненню запасаў проса і грэчкі.

Па добрай традыцыі, на фінішы жніва Беларускае радыё разам з Мінсельгасхарчам, Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК і Беларускім саюзам жанчын у Аршанскім раёне правялі рэспубліканскую акцыю «Жанчыны на жніве».

Які ўклад зрабілі сельскія жанчыны ў агульныя здабыткі ўборачнай кампаніі? Ці спраўдзіліся іх запаветныя мары? Чаму яны слухаюць перадачы Беларускага радыё?

На гэтыя і іншыя пытанні госці адкажуць у праграме «Свая зямля» – 12 верасня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: