Халаднаватае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. (з актуальнымі змяненнямі)
МОЦНЫЯ І ВЕЛЬМІ МОЦНЫЯ ДАЖДЖЫ ІДУЦЬ У БЕЛАРУСЬ, ЯКІЯ БУДУЦЬ СУПРАВАДЖАЦЦА ПАРЫВІСТЫМ ВЕТРАМ ДА 22 метраў за секунду!!! УВАГА! Папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве! (аранжавы ўзровень небяспекі): 23 жніўня (серада) ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы. 24 жніўня (чацвер) у паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах вельмі моцныя дажджы. На большай частцы тэрыторыі краіны – узмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-22 метраў за секунду. Непагадзь прынясе паўднёвы цыклон, які будзе перамяшчацца з поўдня Еўропы, уздоўж нашых усходніх межаў, а праз нашу краіну будуць праходзіць, звязаныя з ім актыўныя атмасферныя франты.
23 жніўня (серада) уначы пераважна па ўсходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература ўначы +8 +14°С, удзень +13 +19°С, па паўднёвым захадзе да +21°С.
24 жніўня (чацвер) дажджы, у паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах краіны моцныя дажджы, у асобных раёнах вельмі моцныя дажджы, навальніцы. На большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 метраў за секунду. Тэмпература ўначы +8 +14°С, удзень +13 +20°С, па паўднёвы захадзе да +22°С.
Далей надвор'е палепшыцца, паветраныя струмені памяняюцца на заходнія і ў краіну з Заходняй Еўропы накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы, тэмпература пачне павышацца, установіцца ўмерана-цёплае надвор'е, а дажджоў стане менш.
25 жніўня (пятніца) уначы па паўночным усходзе, удзень у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Тэмпература ўначы +6 +12°С, удзень +17 +24°С, па поўдні да +26°С.
У суботу ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16, днём - 19-26 градусаў. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе 17-18, днём - 27-29 градусаў.
У нядзелю ноччу ў асобных раёнах, днём па паўночнай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы, ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Ноччу будзе 7-14 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 16. Днём - 19-26, па поўдні - 27-30 градусаў.
Сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе жніўня чакаецца на 1-2 градусы вышэйшай за кліматычную норму (норма - плюс 15-17 градусаў). Яшчэ пра надвор'е і не толькі, слухайце ў праграме з вядучай Аленай Вахрамеевай.