Падзяліцца:
Жатва без потерь – «Своя земля», 20.07.24
19 ліпеня 2024
Жатва без потерь – «Своя земля», 20.07.24

Хрышчэнне ў новым сезоне хлебаробы прайшлі на ўборцы азімага ячменю. Прымяненне навуковых дасягненняў, выкарыстанне беларускіх сартоў у большасці гаспадарак спрацавала на павелічэнне аддачы з гектара. Гродзенскія сельгаспрадпрыемствы ўстанавілі рэкорд па ўраджайнасці – амаль 100 цэнтнераў. Сабраны ўраджай накіроўваюць на папаўненне запасаў фуражу. Частку адабралі на піваварныя мэты. З першых дзён вядзецца адгрузка ў дзяржаўныя засекі харчовага збожжа.

Ці будзе выкананы дзяржзаказ? Якія плошчы пашкоджаны ад наступстваў стыхіі? Колькі новых камбайнаў паступіла ў рэгіёны? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 20 ліпеня 2024 года ў 6.25 і з паўторам у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

На фота і відэа: Мікалай Лешык, начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча, Станіслаў Карповіч, начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэса і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Мінсельгасхарча, Дзмітрый Турчын, начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: