- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Жильё для сельчан – “Своя земля”, 6.11.2017
- Жыллё для вяскоўцаў – "Свая зямля", 6.11.2017

Атрыманне ключоў ад дома сядзібнага тыпу лепшы вадзіцель сельгасфіліяла "Авангард" РУП "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі" Аляксандр Данільчук лічыць галоўнай падзеяй года. Да гэтага шматдзетная сям'я кватаравала ў бацькоў у суседняй вёсцы. Зараз сямейнае жыццё ў новабудоўлі па душы бацькам і дзецям. На 15 сотках каля дома Аляксандр усталяваў цяпліцу, а ў хляве завёў хатніх жывёл. Сёння заязджае ў мясцовую краму толькі за кнігамі і цацкамі для дзяцей.
Госць праграмы "Свая зямля" Аляксандр Данільчук шчыра падзеліцца планамі і раскажа яшчэ пра адну радасць, якая зробіць сям'ю больш шчаслівай.
А кіраўніцтва сельгасфіліяла раскажа пра новыя падыходы да будаўніцтва жылля для вяскоўцаў і магчымасцях для патэнцыйных работнікаў хутка стаць навасёламі – у праграме "Свая зямля" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, у панядзелак, 6 лістапада, у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: