- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Журналісты Беларускага радыё на ўборачнай (ВІДЭА)
- Журналісты Беларускага радыё на ўборачнай (ВІДЭА)
https://www.youtube.com/watch?v=erT6mzlwfeA15 жніўня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё ладзіць тэматычны радыёдзень, прысвечаны ўборачнай кампаніі. Радыёжурналісты знаёмяць слухачоў з галоўнымі героямі гэтых гарачых дзён - камбайнерамі, сустракаюцца з іх сем'ямі, і, вядома, прымаюць непасрэдны ўдзел ва ўборцы ўраджаю. Рэпарцёры пабывалі на збожжатаках, куды паступае ўраджай-2017, зазірнулі на палявыя кухні і разам з кухарамі падрыхтавалі смачныя абеды для механізатараў. Пагутарылі са спецыялістамі гаспадарак і даведаліся, як у няпростых умовах надвор'я атрымліваецца захоўваць добры ўраджай.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: