Журналісты Беларускага радыё сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне II Еўрапейскіх гульняў "Энергія яркіх перамог". Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Мінскай гарадской ратушы. За лепшае асвятленне спартыўнай падзеі ў радыёэфіры дыпломы атрымалі супрацоўнікі дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Аляксандр Шустэр, Алена Дземідовіч, Вольга Сямашка і Надзея Лысенка.
Намеснік дырэктара дырэкцыі Надзея Лысенка яшчэ раз прыгадала, як працавалася нам ў чэрвені.