Падзяліцца:
31 сакавіка 2015
Журналіст Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё  Надзея Скараход атрымала першы прыз у галіне радыё  ў намінацыі “Перадача” на Чацвёртым міжнародным фестывалі телерадыёпраграм пра інвалідаў і для інвалідаў «Інтэграцыя».

У Маскве быў прэзентаваны выпуск радыёпраграмы “Сямейнае радыё” пад назвай  “Хоспіс: жыццё на мяжы”. Журы і прадстаўнікі СМІ, якія сабраліся на фестываль, высока ацанілі творчую работу журналісткі, а таксама саму паспяхова рэалізаваную  ідэю тэлерадыёмарафону Белтэлерадыёкампаніі, мэта якога –  збор грашовых сродкаў на будаўніцтва сучаснага дзіцячага хоспіса.

Наогул, на гэты міжнародны фестываль было пададзена больш за 200 работ у галіне радыё, тэлебачання, інтэрнэту.

Віншуем, Надзея!

На фота: Надзея Скараход, Ашот Джазаян - старшыня Медыякангрэса журналістаў Еўропы і Азіі, старшыня фестывальнай камісіі
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: