Падзяліцца:
Жыхар Наваполацка сабраў калекцыю з 700 фотаапаратаў і камер (аудыё)
24 лістапада 2017
Жыхар Наваполацка сабраў калекцыю з 700 фотаапаратаў і камер (аудыё) ФЭД, «Зеніт», «Зоркі». Савецкія і рарытэтныя замежныя камеры новапалачанін збірае на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Большасць рэтра-экзэмпляраў спраўна працуюць і сёння. Унікальную калекцыю ўбачыла і наш карэспандэнт. Збіраць фотаапараты і камеры новапалачанін Ігар Супранёнак пачаў трыццаць гадоў таму. Першае сямейнае фота было зроблена на АГФе. Рарытэт у ідэальным стане застаўся ў спадчыну ад дзеда, і зараз – на пачэсным месцы ў вялікай рэтра-калекцыі. Ёсць тут і савецкія фотаапараты: ФЭД, Зеніт, Зоркі, іх некалькі соцень. І большасць спраўна працуюць. Ігар Супранёнак калекцыянерам сябе не лічыць, ён прафесійны фотакарэспандэнт. Шмат гадоў прысвяціў журналістыцы. Дагэтуль у сямейным архіве захоўвае нумар газеты за 1977 год. Ігар быў вучнем пачатковай школы, і чорна-белая фатаграфія – яго аўтарства. Ужо тады вырашыў стаць прафесійным фатографам, як бацька. У сямейным архіве і свежыя здымкі. Прыгажосць беларускай прыроды Ігар Супранёнак здымае з вышыні птушынага палёту. Зараз працуе над маштабным праектам: за кожным пейзажам хаваюцца падзеі Айчыннай вайны 1812 года. Дарэчы, сын калекцыянера Уладзімір таксама захапляецца фатаграфіяй. Кажа, камеру ўзяў у рукі раней, чым некалі бацька. А гэтым летам дзеля эксклюзіўных кадраў нават пабароў аэрафобію. Гэтыя фотаздымкі папоўняць сямейны архіў. А Уладзімір вызначаецца з выбарам фотаапарата з калекцыі, каб дасканала засвоіць рарытэтную тэхніку. Святлана Машканава, Віцебск
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: