Падзяліцца:
«Жыровічы. Відэаархіў кніжнай спадчыны» – «Літаратурны калейдаскоп», 29.05.2020 (аўдыё)
28 мая 2020
«Жыровічы. Відэаархіў кніжнай спадчыны» – «Літаратурны калейдаскоп», 29.05.2020 (аўдыё)

Да 500-годдзя з часу заснавання Жыровіцкага манастыра Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрыла доступ да відэаархіва даследаванняў, якія прысвечаны Жыровічам і беларускай кніжнасці. Гэта матэрыялы відэаканферэнцыі з Міжнародных краязнаўчых чытанняў, што сёлета былі прысвечаны юбілею святыні, відэазапісы выступленняў вядомых айчынных і замежных вучоных, фотадакументы і іншыя карысныя матэрыялы, што адкрываюць раней невядомыя старонкі мінулага. Адзін са стваральнікаў праекта – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 29 мая ў 1-30 і 11-45.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: