Да першага верасня хлебаробы Лідскага раёна плануюць поўнасцю выканаць заданне па пастаўцы харчовага збожжа ў дзяржаўныя засекі. Сёлета гэтаму садзейнічае добры ўраджай азімых. 65 цэнтнераў складае на ўрадлівых глебах аддача з гектара ячменю. У цэлым, азімыя займаюць 60 працэнтаў у структуры збожжавых. У райвыканкаме падтрымалі канцэпцыю далейшага павелічэння плошчы пад даходныя культуры.
Спецыялісты гаспадарак пераканаліся ў прадукцыйнасці беларускіх сартоў. Да 40 працэнтаў удалося змяншыць затраты на догляд. Да рэкамендацый беларускіх вучоных прыслухаліся ў сельгасфіліяле “Дзітва” Лідскага камбіната хлебапрадуктаў. На ўсіх этапах вытрымалі тэхнічныя рэгламенты і атрымалі прыбаўку ўраджайнасці амаль ўсіх відаў культур.
Якія айчынныя сарты прызнаны канкурэнтаздольнымі? Ці ўдасца павялічыць запасы фуражу? Якую ацэнку за работу кожны дзень атрымліваюць камбайнеры? Якая тэхніка працуе без прастояў? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 6.08.2022, у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

