Падзяліцца:
Зніжэнне стаўкі рэфінансавання і хто яны, лепшыя прадпрымальнікі года? – «Дзелавы радыёпартал», 21.11.2019 (аўдыё)
21 лістапада 2019
Зніжэнне стаўкі рэфінансавання і хто яны, лепшыя прадпрымальнікі года? – «Дзелавы радыёпартал», 21.11.2019 (аўдыё) Стаўка рэфінансавання ў Беларусі знізілася да 9% гадавых; як адзначылі ў Нацыянальным банку, на такое рашэнне паўплывала зніжэнне інтэнсіўнасці інфляцыйных працэсаў. У Брэсце стане вядома імя пераможцы Нацыянальнай прэміі «Ментар года». Яе уручаюць паспяховым бізнесменам, якія дзеляцца вопытам і перадаюць веды маладому пакаленню. А ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў Нацыянальнай прэміі «Прадпрымальнік года». Сёння пачынаецца Міжнародны PLUS-форум СНД «Фінтэх без межаў. Лічбавая Еўразія», прысвечаны сучаснаму стану і перспектывам развіцця банкінгу і плацежнай індустрыі, а таксама інавацыям у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. «Дзелавы радыёпартал» выходзіць па буднях у 5-35 і 10-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: