Падзяліцца:
«Знойные мамочки» з Тулы гасцююць у Мінску! – «Нясумны перапынак», 31.03.2017 (відэа)
31 сакавіка 2017
«Знойные мамочки» з Тулы гасцююць у Мінску! – «Нясумны перапынак», 31.03.2017 (відэа) «У вас выдатная публіка, вельмі тонкая, інтэлігентная, добразычлівая, і нам з ёй камфортна» – сцвярджае намеснік дырэктара Тульскага акадэмічнага тэатра драмы імя Горкага Аляксей Емяльянаў. Разам з салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Таццянай Траццяк расійскі госць завітаў у студыю праграмы «Нясумны перапынак». Радыёслухачы і вядучыя Яна Хадоска і Андрэй Сініца даведаліся, у якім рытме сёння жывуць артысты, як яны жартуюць і хуліганяць, ці лёгка сумяшчаць ролю кіраўніка з прафесіяй акцёра і чаму пры гэтым нельга губляць навыкі пераўвасаблення. У прамым эфіры – пра прэм'еры, творчыя эксперыменты і планы, а таксама анонс гастрольнай праграмы тулякоў і розыгрыш запрашэнняў! https://www.youtube.com/watch?v=oahW8yvXi6M&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: