- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- “Золак, убачаны здалёк” - "Радыёсерыял", 15-31 жніўня 2016 года
- “Золак, убачаны здалёк” - "Радыёсерыял", 8-31 жніўня 2016 года

15-31 жніўня ў праграме “Радыёсерыял” прагучыць аповесць народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля “Золак, убачаны здалёк”. Янка Брыль – сусветна вядомы аўтар, яго кнігі перакладзены на розныя мовы свету. Яго пяру належыць славутая аповесць “Птушкі і гнёзды”, ён - сааўтар дакументальнай аповесці “Я з вогненнай вёскі…”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за аповесць “У Забалоцці днее”, Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за кнігу “Працяг размовы”. Аповесць “Золак, убачаны здалёк” адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Гэты твор – пра складаныя лёсы людзей, што перажылі вайну і аднаўляюць сваю зямлю, якія выстаялі дзякуючы мудрасці і цярпенню, каб доўжыць свой род і быць шчаслівымі ў мірны час. Час пачатку "Радыёсерыяла" - 23.40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: