- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Зубам патрэбны догляд! – “Здароўе”, 17.12.2016 (аўдыё)
- Зубам патрэбны догляд! – “Здароўе”, 17.12.2016 (аўдыё)

Як звычайна, мы вырашаем разам, як зберагчы наша здароўе. У студыі – журналіст Лілія Бялецкая.
Яшчэ старажытныя ўрачы сцвярджалі, што чалавек здаровы, пакуль здаровыя яго зубы. Ва ўсе часы здароўе зубоў і дзяснаў бясспрэчна звязвалася з гігіенай поласці рота. Улічваючы высокую распаўсюджанасць карыесу зубоў, захворванняў парадонта, зразумела імкненне сучасных стаматолагаў выкарыстоўваць усе існуючыя метады прафілактыкі для папярэджання стаматалагічных захворванняў.
Адна з найбольш эфектыўных і разам з тым найбольш простых і даступных мер прафілактыкі – правільны догляд зубоў. Нічога складанага. Да такой высновы прыйшла і я, паразмаўляўшы са Святланай Гранько – кандыдатам медыцынскіх навук, урачом-стаматолагам Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Паслухайце нашу размову і вы...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: