
Уздзеянне чалавека на біясферу з кожным годам узмацняецца, абвастраюцца супярэчнасці паміж запатрабаванасцямі грамадства і магчымасцямі прыроды. Адзін з асноўных сродкаў гарманізацыі адносін чалавека і прыроды – экалагічнае выхаванне. Якім яно павінна быць? Чаму толькі тэарэтычных ведаў недастаткова і якое значэнне маюць практычныя навыкі? Як эканоміць прыродныя рэсурсы і правільна абыходзіцца з адходамі?
Кіраўнік праекта ЕС/ПРААН «Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні» Вольга Чаброўская – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Дзмітрыя Рубашнага.