- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Зялёны дах у Беларусі — ужо рэальнасць (відэа)
- Зялёны дах у Беларусі — ужо рэальнасць (відэа)

Унікальную тэхналогію азелянення дахаў апрабавалі ў нашай краіне дзякуючы праекту «Садзейнічанне пераходу Беларусі да «зялёнай» эканомікі». Яго фінансуе Еўрапейскі саюз і рэалізуе Праграма развіцця ААН. Пухавіцкае раённае грамадскае аб'яднанне «Пухавіцкі край» - ідэйны натхняльнік, а пляцоўка для ўвасаблення ў жыццё – будынак цяпліцы Мар'інагорскай гімназіі. Наш карэспандэнт Алена Вахрамеева адной з першых прайшлася па зялёным даху.
https://youtu.be/N_Q5f3tt9K8
У чым экалагічнасць такіх рашэнняў і як уладкоўвалі першы ў Беларусі зялёны дах – слухайце на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў праграме «Радыёфакт» і рубрыцы «Зялёная планета».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: