Сёлета на палетках гаспадарак Кобрынскага раёна вырашчаны добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур. Азімыя жыта і пшаніца даюць па 50-60 цэнтнераў. Спецыялісты перайшлі на новыя сарты і гібрыды, забяспечылі комплексны догляд. У раённым штабе райвыканкама прагназуюць па выніках уборкі атрымаць 100 тысяч тон збожжа. Хлебаробы ў новым сезоне імкнуцца працаваць без страт. Па прыкладзе адкрытага акцыянернага таварыства «Стрыгава» уведзены чырвоныя, жоўтыя і зялёныя талоны якасці.
Хто працуе на жніве без страт? Як ацэньваюць работу хлебаробаў рабочыя групы райвыканкама?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 1 жніўня ў 6-20 (паўтор у 23-00).