Літаратурна-мастацкае вяшчанне на Першым нацыянальным канале - гэта цэлая палітра аудыёзнаёмстваў з багатай культурнай і літаратурнай спадчынай, а таксама сучасных тэндэнцый развіцця мастацкага слова. Актыўна выкарыстоўваюцца пастановачныя элементы як выразны сродак літаратурна-мастацкіх праграм.

Літаратурна-мастацкія перадачы Беларускага радыё гэта:

  • цыклавыя праекты дакументальна-публіцыстычнага характару, у якіх гаворка ідзе пра беларускую класічную і сучасную літаратуру;

  • рэпартажы з літаратурных падзей: выстаў, юбілейных і творчых вечароў, прэзентацый кніг, агляды літаратурных часопісаў;

  • размовы ў студыі з пісьменнікамі, літаратуразнаўцамі, крытыкамі;

  • тэматычныя "круглыя сталы";

  • пастановачныя праекты, у якіх выкарыстоўваюцца багатыя мастацкія фонды Беларускага радыё: радыёспектаклі, радыёпастаноўкі, паэтычныя кампазіцыі, інсцэнірававаныя казкі, апавяданні, а таксама прэм'еры;

  • штодзённыя праекты з элементамі пастановачнага чытання.

У эфіры пастаянна гучаць запісы найлепшых спектакляў вядучых драматычных тэатраў Беларусі (Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я.Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Я.Коласа, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М.Горкага і інш.).


Загадчык аддзела

Шаблінская Галіна Васільеўна

E-mail: shablinskaya@radio.tvr.by