Музычнае вяшчанне Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё арыентавана на радыёслухачоў усіх узростаў і сацыяльных груп. Прыярытэт музычнай палітыкі - прапаганда творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў.
У аснове музычнай канцэпцыі канала - беларуская музыка як частка сусветнай культуры. Галоўныя функцыі музычнага вяшчання: асвета, фарміраванне мастацкага густу, знаёмства з лепшымі ўзорамі музычнай класікі і дасягненнямі сучасных кампазітараў і выканаўцаў, стварэнне добрага настрою.
Важны элемент музычнага вяшчання - тэматычныя перадачы пра падзеі, з'явы, стылі, жанры беларускай музыкі ў кантэксце сусветных музычных тэндэнцый.
На канале гучыць папулярная, класічная, тэатральная, вакальная, дзіцячая, аўтарская, электронная, джазавая, народная музыка.
Музычнае праграмаванне заснавана на камбінацыйным фармаце «Oldie based Soft AC», адметнай асаблівасцю якога з'яўляецца перавага спакойных і лірычных песень.
Загадчык аддзела
Якушава Таццяна Канстанцінаўна
E-mail: Jakusch@radio.tvr.by