Поделиться:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 16 па 22.10.2023
16 октября 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 16 па 22.10.2023

На працягу тыдня з 16 па 22 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

16-17 кастрычніка – радыёспектакль «Вуліца Пятра Блахіна» па п’есе Іосіфа Скурко;

18-19 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» па п’есе англійскага драматурга Бернарда Шоу;

20-21 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Машэка» па аднайменнай п’есе драматурга Віталя Вольскага;

22 кастрычніка – радыёспектакль «Як Мікітуля сяброў знайшоў» паводле казкі пісьменніка Георгія Марчука «Тушканчык і чароўны чамаданчык».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: