Поделиться:
Анонс: Музей шляхціча ў Альпені / Старажытнае гарадзішча ў Грэску – «Звычайныя гісторыі», 10.11.2024
7 ноября 2024
Анонс: Музей шляхціча ў Альпені / Старажытнае гарадзішча ў Грэску – «Звычайныя гісторыі», 10.11.2024

Запрашаем вас у гістарычнае падарожжа па Радзіме і прапануем зазірнуць у палескую глыбінку – вёску Альпень Столінскага раёна.

У Альпені існуе грамадскі краязнаўчы Музей шляхціча. Размешчаны ў мясцовым Доме культуры. Па некаторых звестках, пакуль што адзіны такі ў Беларусі. Са сваімі аднадумцамі яго арганізаваў настаўнік гісторыі, жыхар гэтага мястэчка Іван Уладзіміравіч Ляшкевіч. Сёлета яму споўнілася 80 гадоў, з юбілярам і гутарым пра яго дзецішча.

І калі ўжо завіталі на Палессе, то давайце наведаем мястэчка Грэск Слуцкага раёна. У свой час археолагі выявілі тут умацаванае гарадзішча, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Упершыню Грэск узгадваецца ў пісьмовых крыніцах на пачатку XV стагоддзя. Валадарылі ім каралева Бона Сфорца, Марцін Валатковіч, магнаты Радзівілы…

Таксама ў праграме – пра каляндарныя народныя адметнасці лістападаўскай пары і іншае.

«Звычайныя гісторыі» ў эфіры – 10 лістапада ў 9.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: