Поделиться:
Анонс: «Сучасны літаратурны часопіс: традыцыі і перспектывы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.10.2023
5 октября 2023
Анонс: «Сучасны літаратурны часопіс: традыцыі і перспектывы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.10.2023

Мастацкі твор з'яўляецца хутчэй люстрам і творчага досведу пісьменніка, і яго жыццёвых памкненняў. А яшчэ той боскай міласці, якою лёс не абыйшоў мастака. Таму сам творчы працэс можна разглядаць як асобнае пражыванне падзеяў і з’яў, досыць займальнае і часам інтрыгуючае. Хаця пісьменнікі не любяць такіх вызначэнняў. І напісанне твора лічаць найперш працай, якую патлумачыць можна па-рознаму, але якая патрабуе высокай самааддачы.

А знаёмства з навінкамі адбываецца ў многім дзякуючы літаратурным часопісам. І хаця наша жыццё змяніла і формы, і магчымасці доступу да новых твораў, тым не менш па-ранейшаму для аўтара застаецца прэстыжным надрукавацца менавіта ў такім выданні.

«Сучасны літаратурны часопіс: традыцыі і перспектывы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыінамеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман» Таццяна Дашкевіч.

«Творчы вечар» у эфіры – 5 кастрычніка ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: