Выхаванцы трох дзіцячых дамоў Лагойскага раёна вераць у калядныя цуды. І спадзяюцца, што іх наведаюць на Ражаство біялагічныя бацькі. Загадзя па тэлефоне кожнага запрасілі выхавальнікі сацыяльных устаноў. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы, такіх бацькоў на працягу шасці месяцаў лячылі ад шкодных звычак, іх ўладкавалі на работу, а з атрыманнем зарплаты аказалі дапамогу ў арганізацыі рамонту кватэры ці дома. За гэты час непаўналетнія дзеці змаглі адчуць ласку і цяпло ў доме сямейнага тыпу, дзе вучыліся чытаць, пісаць і працаваць на зямлі. Мясцовыя медыкі спецыяльна для маладых інвалідаў правялі курс лячэння, пасля чаго некаторыя ўпершыню ў пяць-шэсць гадоў загаварылі…
Не засталіся раўнадушнымі супрацоўнікі Беларускага радыё і прадстаўнікі пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі. У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» арганізавалі каляднае свята, з прадстаўленнямі і падарункамі.
Што патрэба дзецям з праблемных сем'яў для поўнага шчасця? Чаму дзеці называюць чужога чалавека маці? Пра што мараць выхаванцы дзіцячых дамоў?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» 8 студзеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).