Сёлета 50 гадоў з дня яе адкрыцця БАМа. Адна з яркіх старонак гісторыі СССР і камсамола, сімвал мінулай эпохі. Лёс юнакоў і дзяўчат, якія ехалі «за туманам і пахам тайгі», будаваць чыгунку даўжынёй у 4 з лішкам тысяч кіламетраў.
Ганна і Генадзь у маі 1978 года прыехалі пасёлак Кічэра Паўночна-Байкальскага раёна Бураціі (тады яшчэ і на карце яго не было) у складзе зводнага атрада імя 18-га з'езда камсамолу, у якім з 300 чалавек 80 – з Беларусі. Генадзь Лучына, родам з Міншчыны, быў камісарам атрада, лесарубам, манцёрам пуцей, намеснікам начальніка будаўніча-мантажнага поезда. Ганна Лучына, з Мсціслаўскага раёна, працавала раскрэдытоўшчыкам вагонаў, загадчыцай бібліятэкі, настаўніцай выяўленчага мастацтва, поварам.
16 гадоў жыцця на БАМе – гэта іх школа мужнасці, экзамен на сталасць, выпрабаванне характараў. Іх рамантыка – яркая, таёжная, незабыўная.
Сёння яны жывуць у Мінску. Бамаўская загартоўка дапамагае пераадольваць любыя цяжкасці і заўсёды знаходзіць узаемапаразуменне і згоду. А яшчэ весці ўласную справу – у Лучынаў уласная рамонтна-будаўнічая кампанія «Кічэра». Так што з таёжным пасёлкам Кічэра яны так і не развіталіся...
Праграма «Галерэя» ў эфіры – 9 лістапада ў 9.05.
Иллюстрация: SB.BY