Падзяліцца:
Как и чем обрабатывают столичную подземку?
6 красавіка 2020
Как и чем обрабатывают столичную подземку?

У Беларусі ўзмоцнена дэзінфекцыя грамадскага транспарту. Аўтобусы, электробусы, тралейбусы і трамваі апрацоўваюць двойчы ў дзень. Таксама раз у суткі дэзінфіцыруюцца прыпыначныя пункты і арганізуецца вільготная ўборка пешаходных пераходаў. Аналагічныя працэдуры чакаюць і метро. Апроч іншага, у метрапалітэне для пасажыраў пачалі ўстанаўліваць бескантактавыя сэнсарныя дазатары. 

Каля 40% пасажыраў у Мінску для перамяшчэння выбіраюць метро. Менавіта таму прымаюцца ўсе неабходныя меры для бяспекі пасажыраў. У прыватнасці, на станцыях метрапалітэна штодня апрацоўваюцца дзвярныя ручкі, паверхні турнікетаў, лаўкі, поручні і касавыя зоны. У апошніх, пры куплі білетаў, пасажырам рэкамендуюць трымаць дыстанцыю. Нагадваюць аб гэтым чырвона-белыя лініі на падлозе. Калі асноўная ўборка станцый і вестыбюлей ладзіцца ноччу, то аператыўная праводзіцца, як мага часцей на працягу дня. А каб развесці пасажырапатокі, у працоўныя дні з 9 да 10 гадзін скарочаны інтэрвал руху цягнікоў. Прычым як на сіняй, так і на чырвонай лініях. Такім чынам, у гэты час пачакаць цягнік на платформе прыйдзецца не больш за дзве хвіліны, адзначыў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Дроб

"Распрацаваны і ўзгоднены рэгламент, вызначаны ўборачныя аперацыі па дэзінфекцыі для прадухілення распаўсюджвання вострых інфекцыйных рэспіраторных захворванняў на станцыях і ў рухомым складзе сталічнай падземкі. На вестыбюлях усіх станцый размешчаны бескантактавыя сэнсарныя дазатары, неабходныя для таго, каб тая доза антысептыка трапляла на рукі без якога-небудзь кантакту з дадзеным прыборам, што вельмі зручна. Праводзіцца дбайная ўборка на станцыях метрапалітэна, а таксама ў службовых памяшканнях".

НОВОСТИ_1

 Адзін са складнікаў бяспечнай паездкі – санітарная ўборка рухомага складу. Дэзінфекцыя праводзіцца рэгулярна, пры кожным заходзе электрацягнікоў у дэпо. Начальнік аддзела аховы працы сталічнага метрапалітэна Павел Жукаў падкрэслівае – апрацоўцы падвяргаецца і кабіна машыніста.

"Работы выконваюцца ў адпаведнасці з тэхналагічнымі працэсамі, распрацаванымі на кожны від тэхнічнага абслугоўвання. Перад заходам у дэпо, цягнікі праходзяць праз мыйны, ажыццяўляецца санітарная ўборка ўнутры вагонаў як ручным спосабам, так і метадам арашэння, з ужываннем адмысловых сродкаў. Мыюцца падлогі вагонаў, апрацоўваюцца поручні, сядзенні, шкло, аконныя праёмы, дзверы, сцены і рашоткі вентыляцыйных каналаў. Таксама не забываюць правесці ўборку рэкламных планшэтаў, схем і таблічак".

НОВОСТИ_2

Для больш эфектыўнай прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі разглядаюцца і іншыя меры бяспекі. У прыватнасці, устаноўка цеплавізарных датчыкаў. Падобныя сістэмы дзейнічаюць у аэрапортах.

Аўтар: Яраслаў Даніленка
Фота: http://metropoliten.by/


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: