Падзяліцца:
«Берагіня Купалавага дому» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 27.02.2024
«Берагіня Купалавага дому» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў Беларусі – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы сёлета адзначае свой юбілей – 80-годдзе.

Яго першым дырэктарам была Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, жонка паэта, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Гэтая жанчына сваім жыццём сцвердзіла адданасць каханаму чалавеку і апантанасць справе ўшанавання памяці народнага Песняра. Яе ахвярнасць Лёсу вялікага паэта здзіўляе, захапляе і выклікае глыбокую пашану. Нястомная збіральніца і захавальніца яго спадчыны, яна стала пачынальніцай добрых традыцый, якія падтрымлівае і развівае музей ужо на працягу 80-ці гадоў свайго існавання. Тут любяць эксперыментаваць, здзіўляць, адкрываць, не баяцца быць носьбітамі самых крэатыўных ідэй. Тут, сапраўды, жыве слова і дух Янкі Купалы.

«Купалаў дом. Юбілейны ракурс». Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыі – вучоны сакратар музея народнага паэта Галіна Варонава і загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыля Барткова.

«Творчы вечар» за 27 лютага ў 21.05.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: