Лета – удзячны час для вандровак і спазнанняў, калі можна атрымаць безліч эмоцый і ўражанняў. Напрыклад, наведаць мясціны, звязаныя з лёсам класікаў беларускай літаратуры. Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі спадчыны, але і духоўным цэнтрам усіх падзей, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменнікаў.
«Сцежкамі класікаў» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці студыі – загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова.
«Творчы вечар» за 31 ліпеня ў 21.05.