Падзяліцца:
«Ніжні Ноўгарад у жыцці беларускага класіка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 30.05.2024
«Ніжні Ноўгарад у жыцці беларускага класіка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Самыя неспадзеўныя лёсы былі ўгатаваны геніям у розныя гістарычныя часы. Бо, як вядома, чым цікавейшая постаць, тым больш выпрабаванняў пасылае ёй жыццё. Але, насуперак абставінам, складаецца творчая біяграфія і застаецца спадчына, вартая ўвагі шматлікіх пакаленняў нашчадкаў.

Зорка «Максіма-кніжніка», як называлі Максіма Багдановіча асобныя даследчыкі, дасюль прыцягвае сваёй таямнічасцю і ўнікальнасцю творчага шляху. Яго адзіны паэтычны зборнік «Вянок» застаецца ўзорам высокага спалучэння зместу і формы, які нікім не паўтораны.

«Ніжні Ноўгарад у жыцці беларускага класіка» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

«Творчы вечар» за 30 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: