Спадчына класікаў беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа даўно спалучыла два стагоддзі: ХХ-е і ХХІ-е. Уся гама чалавечых пачуццяў адлюстравана ў іх творчасці, якая аб'ядноўвае розныя пакаленні чытачоў, натуральна пераходзіць з дня ўчарашняга ў сённяшні.
У апошні аўторак месяца абмяркоўваем музейныя ініцыятывы і традыцыі разам з гасцямі студыі – кіраўнікамі трох музеяў беларускіх класікаў.
У студыі: дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс і загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі.
«Творчы вечар» за 29 красавіка ў 21.05.