Пасля чэрвеньскіх навальніц узрасла колькасць зваротаў грамадзян у Капыльскі райвыканкам з просьбай убраць травастой на складаных участках, уздоўж дарог, ля пустуючых дамоў. Пасля асабістага прыёму ў рабочым кабінеце альбо прамой тэлефоннай лініі першы намеснік старшыні райвыканкама Віталь Ракевіч пастаянна выязджае ў канкрэтны населены пункт ці мікрараён і вывучае дасканала сутнасць зваротаў землякоў. Пасля карэкціруецца рабочы графік скошвання травы ў жылых паселках, грамадскіх месцах, а таксама ў зонах адпачынку. У Год добраўпарадкавання ажыццяўляецца комплекс мер па навядзенні парадку на зямлі.
Як выкарыстоўваюць сельгасугоддзі фермеры? Які лёс пустуючых участкаў? Якія новыя аб'екты сталі ўпрыгожваннем райцэнтра? Якія прапановы ініцыятыўных грамадзян падтрымалі ў райвыканкаме?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 17 чэрвеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.