Падзяліцца:
«Юбілейны ракурс. Спадчына Янкі Купалы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 20.05.2025
«Юбілейны ракурс. Спадчына Янкі Купалы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Імя Янкі Купалы настолькі непарыўна звязана з лёсам беларускай зямлі, што, калі прамаўляеш слова Беларусь, асацыятыўна адчуваеш і жывую прысутнасць народнага Песняра.

«…Ў народ і край свой толькі веру, і веру ў самаго сябе…» – вось тая дзейсная Купалава формула жыцця, дзякуючы якой можна шмат што спраўдзіць на сваёй дарозе, нават калі яна і не надта простая. А хто сказаў, што ў геніяў бываюць простыя лёсы? Чым цікавейшая постаць, тым больш выпрабаванняў пасылае ёй жыццё. Але, насуперак абставінам, складаецца творчая біяграфія і застаецца спадчына, вартая ўвагі шматлікіх пакаленняў нашчадкаў.

«Юбілейны ракурс. Да 100-годдзя надання Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі і 120-годдзя пачатку яго творчай дзейнасці» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыі: дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, вучоны сакратар музея Галіна Варонава і загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыя Барткова.

«Творчы вечар» за 20 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: