На працягу тыдня з 15 па 21 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
15 верасня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны»;
16-18 верасня – радыёспектакль «Рыбакова хата» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;
19-20 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Цытадэль славы» па п’есе драматурга Кастуся Губарэвіча;
21 верасня – радыёспектакль «Вячэра» па п'есе драматурга Яўгена Шабана.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).