Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 2 па 8.06.2025
2 чэрвеня 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 2 па 8.06.2025

На працягу тыдня з 2 па 2 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

2 чэрвенямузычны радыёспектакль «Рак-вусач» паводле аднайменнай казкі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;

3-5 чэрвенярадыёспектакль «Родныя дзеці» паводле аднайменнага рамана ў вершах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;

6-7 чэрвеняда 80-годдзя Вялікай Перамогі – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Канстанцін Заслонаў» па аднайменнай п’есе драматурга Аркадзя Маўзона;

8 чэрвенярадыёспектакль «Наталі» паводле аднайменнага апавядання рускага класіка Івана Буніна.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: