На працягу тыдня з 9 па 15 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
9-11 верасня – радыёспектакль «Градабой» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Паўла Місько;
12-13 верасня – да 95-годдзя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалая Матукоўскага: радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Апошняя інстанцыя» па аднайменнай п’есе драматурга;
14-15 верасня – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: радыёспектакль «Хатынская аповесць» паводле аднайменнага твора пісьменніка Алеся Адамовіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).