Яе творчае жыццё звязана з канцэртна-эстрадным аркестрам Беларускага радыё і тэлебачання, які на працягу амаль што 30 гадоў узначальваў заслужаны артыст Беларусі Барыс Райскі. Гэта адна са старонак стогадовай гісторыі Беларускага радыё.
У свой час наша госця не толькі працавала ў розных творчых калектывах, ездзіла на шматлікія гастролі. Была выхавальніцай дзіцячага саду, ладзіла дзіцячыя канцэртныя праграмы і яркія казачныя прадстаўленні.
Адзін з жыццёвых прынцыпаў сённяшняй суразмоўцы Аляўціны Зіміной з Мінска – «Пакуль я спяваю, я жыву!» Сустракайце фіналістку трэцяга сезона музычнага тэлепраекта «Фактар Бай 60+».
Аўтарская праграма Валянціны Стэльмах «Галерэя» – 31 мая ў 9.05.