Беларускае радыё сёлета адзначае 100-годдзе заснавання. У рубрыцы «Да 100-годдзя Беларускага радыё» знаёмім з сучаснымі пісьменнікамі, для якіх радыё – частка жыцця, крыніца натхнення і творчасці.
Госця эфіру – старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч.
З радыё яна, як і яе сям'я, звязаны з маленства. «Інфармацыя, цікавыя перадачы, спектаклі – усё гэта асаблівы свет, які напаўняе душу», – лічыць яна. А яшчэ ўспамінае свайго дзядулю, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які захаваў праз усе ваенныя ліхалецці і прывёз дадому радыёпрыёмнік, прабіты варожаю куляй.
«Літаратурны калейдаскоп» у эфіры – 29 мая ў 3.30 і 21.00.