Падзяліцца:
Анонс: Камедыю «Нявеста з Імерэці» прэзентуюць у Мінску – «Творчы вечар», 10.05.2022
10 мая 2022
Анонс: Камедыю «Нявеста з Імерэці» прэзентуюць у Мінску – «Творчы вечар», 10.05.2022

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр рыхтуе прэм’ерыу каларытнай камедыі знакамітага грузінскага кампазітара Гія Канчэлі «Нявеста з Імерэці» паводле п’есы і вершаў Уладзіміра Канстанцінава і Барыса Рацэра. Пастаноўку ажыццяўляе заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Кавальчык.

Героі гэтай вядомай гісторыі падораць гледачам непаўторную, сакавітую, каларытную сонечную атмасферу цудоўнай Грузіі, вострыя эмоцыі каўказскіх агністых рытмаў. У гэтай вясёлай і павучальнай гісторыі паказана тое, што любоў і каштоўнасць чалавечых і сямейных адносін – самае галоўнае ў нашым жыцці, якое заўсёды трэба цаніць, шанаваць і аберагаць.

Госць праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска – дырыжор-пастаноўшчык прэм’ернай камедыі «Нявеста з Імерэці» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, лаўрэат міжнародных конкурсаў Мікалай Макарэвіч.

Эфір: 10 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: