Падзяліцца:
Анонс: Хроніка вызвалення: баі за Браціславу і Вену, штурм Зяелаўскіх вышынь – «Наша Перамога», 12.04.2025
11 красавіка 2025
Анонс: Хроніка вызвалення: баі за Браціславу і Вену, штурм Зяелаўскіх вышынь – «Наша Перамога», 12.04.2025

12 красавіка 1945 года. Да пачатку Берлінскай наступальнай аперацыі лічаныя дні. У гэты дзень войскі 2-га Украінскага фронту з баямі занялі горад Браціславу, чыгуначную станцыю Скаліца і звыш 30 населеных пунктаў. Ідуць ўпартыя баі паўночна-усходней ад Вены...

Пра ролю партызанскага руху ў Беларусі сказана і напісана нямала. Ёсць дакументальныя даследаванні і мемуары, мастацкія фільмы і кнігі, тэатральныя пастаноўкі, музейныя экспанаты. Атрад «Чырвоны Кастрычнік» пад камандаваннем Фёдара Паўлоўскага і Ціхана Бумажкова быў створаны адным з першых. І абодва яго камандзіра сталі першымі Героямі Савецкага Саюза сярод удзельнікаў руху...

З архіваў Беларускага радыё: Аляксандр Іосіфавіч Ульяновіч служыў сувязістам 62-га асобнага гвардзейскага батальёна сувязі 8-ай гвардзейскай Арміі пад камандаваннем Маршала Васіля Чуйкова, прымаў удзел у баях на Зяелаўскіх вышынях. Яго ўспаміны.

Праграма «Наша Перамога» у эфіры 12 красавіка ў 11.15.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: