Падзяліцца:
Анонс: «Мастацкае слова як час і дзеянне» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 24.08.2023
24 жніўня 2023
Анонс: «Мастацкае слова як час і дзеянне» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 24.08.2023

Асаблівыя стасункі з часам у людзей творчых. Яны могуць запаволіць яго хаду і наадварот прыспешыць. Існуе нават такое паняцце, як мастацкі час. Тое, што пераўвасобілася ў пэўны твор. Засталося ў ім і працягвае жыць самастойным жыццём. У некаторай ступені мастак сваёй творчасцю можа спрагназаваць катэгорыю часу. І такім чынам пашырыць ці наадварот звузіць жыццёвую прастору сваіх герояў, змадэляваць мастацкі вобраз сваёй эпохі.

«Мастацкае слова як час і дзеянне» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыізаслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, пісьменнік Андрэй Душачкін.

Павіншуем Андрэя Андрэевіча з пачаткам новага 91-га сезона ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, якому ён служыць ні многа ні мала – 42 гады. І паразважаем пра час, як катэгорыю мастацкую.

На працягу праграмы гучаць вершы А.Душачкіна з яго новай кнігі «Костёр» у выкананні аўтара.

«Творчы вечар» у эфіры: 24 жніўня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: