Падзяліцца:
Анонс: «Пакуль баліць душа...» Да 90-годдзя Рыгора Барадуліна» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 6.03.2025
6 сакавіка 2025
Анонс: «Пакуль баліць душа...» Да 90-годдзя Рыгора Барадуліна» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 6.03.2025

Доля кожнага паэта, паводле меркавання аднога з іх – «падпільнаваць і вымавіць са схова слова, каб яно загучала той адзіна праўдзівай нотай, якую заўсёды адчуе чытач і якой ён, безумоўна, чакае». Для самога творцы – гэта таксама той патрэбны яму стан, калі праблемы ўласнай душы хвалююць яго не менш, чым сусветныя падзеі. Таму што творчасць змадэлявана ўбірае ў сябе матыў агульнага жыцця, а значыць у многім, свядома ці не, становіцца яго адбіткам... Увогуле можна сказаць, што літаратурны твор ёсць хутчэй люстрам і творчага досведу аўтара, і яго жыццёвых памкненняў. А яшчэ – той боскай міласці, якою лёс не абыйшоў Мастака.

«Пакуль баліць душа...». Да 90-годдзя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна» – так сёння вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч і паэт, бард, музыкант Алесь Камоцкі.

«Творчы вечар» у эфіры – 6 сакавіка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: