Падзяліцца:
Анонс: Шчаслівая падкова прыносіць удачу! – «Свая зямля», 8.03.2025
7 сакавіка 2025
Анонс: Шчаслівая падкова прыносіць удачу! – «Свая зямля», 8.03.2025

Больш за палову працаўнікоў у ААТ «Залатая падкова» Глыбоцкага раёна складаюць менавіта жанчыны. Па ініцыятыве дырэктара Валянціны Крывянок яны аб'яднаны ў мясцовую «пярвічку» Беларускага саюза жанчын.

Аднадумцы разам і на рабоце, і ў грамадскім жыцці. Неабыякавыя да лёсу беларускай вёскі і роднай гаспадаркі, падтрымалі прапановы дэпутата раённага Савета дэпутатаў Валянціны Крывянок па рамонту сельскіх дарог, руху транспарту, пасадцы саду і азеляненні аб'ектаў культуры і медыцыны. Аптымісткі па духу, увішныя ў рабоце, здольныя да творчасці, яны заўсёды гатовы падставіць плячо свайму таленавітаму кіраўніку.

Зараз жывуць клопатамі пасяўной. Дзякуючы намаганням дырэктара сельгаспрадпрыемства Валянціны Крывянок, палепшана рэсурсная база. Закуплена сучасная ўніверсальная тэхніка, паспяхова завяршаецца рамонт высокаэнергетычных машын і агрэгатаў. Члены праўлення падтрымалі ідэю пераглядзець тарыфікацыю і павялічыць заробак удзельнікам палявых работ. Устаноўлены даплаты за якасць. І такія падыходы практыкуюць у жывёлагадоўлі.

«Каб лепш жыць – трэба працаваць самааддана!» – мудрыя словы кіраўніка, як і шчаслівая падкова, прыносяць удачу працавітым вяскоўцам. Заслужана днямі Валянціна Крывянок выйшла ў пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» у намінацыі «Гаспадыня вёскі».

У чым сакрэт перамогі? Ад чаго залежыць фінансавая стабільнасць сельгаспрадпрыемства? За што паважаюць жанчыну-кіраўніка мужчыны? Колькі гадзін доўжыцца рабочы дзень вясною? Якія планы на новы сезон?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 8 сакавіка ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: