Падзяліцца:
Анонс: Шляхам 31-й экспедыцыі «Дарога да святыняў»: Пінск, Дастоева – «Святло душы», 29.03.2025
28 сакавіка 2025
Анонс: Шляхам 31-й экспедыцыі «Дарога да святыняў»: Пінск, Дастоева – «Святло душы», 29.03.2025

Экспедыцыя на Піншчыне. Храм святых Пятра і Фяўроніі на ўскрайку лесу ў пінскім мікрарайоне Радужны прыхажане завуць «шатром». Гэта вялізная скінія-палатка, у якой сэрца замірае ад прыгажосці ікон, кветак, добразычлівага благадатнага цяпла. Галоўны храм яшчэ будуецца, а на невялікім кавалачку зямлі рукатворнае райскае хараство.

Пляцоўка, на якой адбываецца сустрэча з пінчукамі, яшчэ адно дзіва – вялікая зала пад адкрытым небам, дзе праходзяць рэспубліканскія злёты праваслаўнай моладзі. Надпіс над сцэнай з Евангелля ад Іаана: «Бог есть любовь, и пребывающий в любви, пребывает в Боге, и Бог в нём» – той запавет, па якім імкнецца жыць гэты прыход пад покрывам ахоўнікаў сям'і – Пятра і Фяўроніі.

Пад вечар эскпедыцыя ў Іванаве. Мабільная група скіроўваецца ў Дастоева – мясціну, адкуль пайшоў род Дастаеўскіх. Тутэйшая школа носіць імя славутага пісьменніка. На сцяне – магутнае дрэва рода Дастаеўскіх. Ёсць тут карта расійскіх гарадоў, з якімі звязана жыццё Федара Міхайлавіча: Пецярбург, Омск, Сяміпалацінск, Цвер, Табольск, Старая Руса, Зарайск – з ім Дастоева пабрацімы. Дастоеўскую школу добра ведаюць у Расіі і вядуць перапіску. Захавальніцу музея – Валянціну Пацукевіч – запрашаюць на Дні Дастаеўскага ў Опцінай Пустыні.

На аднойчы пабывалі тут нашчадкі Дастаеўскага, пакінулі сямейныя рэліквіі. Нажаль, 4 верасня 2024 года пайшоў з жыцця праўнук пісьменніка Дзмітрый Андрэвіч. У напамін засталася яго кніга «Нота бэне майго жыцця» пра тое, што памятаў аб родзе і пра сябе.

Праграма «Святло душы» у эфіры – 29 сакавіка ў 7.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: