Падзяліцца:
Анонс: Паляпшаецца якасць жыцця людзей у глыбінцы – «Прамы кантакт», 4.09.2025
3 верасня 2025
Анонс: Паляпшаецца якасць жыцця людзей у глыбінцы – «Прамы кантакт», 4.09.2025

На пастаянным кантролі Гомельскага аблвыканкама знаходзяцца сацыяльна важныя праблемы людзей. Як толькі паступае сігнал на прамую тэлефонную лінію ці падчас асабістага прыёму работнікаў аблвыканкама, адразу фарміруецца экспертная група для дасканалага вывучэння сітуацыі з выездам у канкрэтны населены пункт. Пасля чаго вышукваюцца фінансы і вызначаюцца тэрміны. У Год добраўпарадкавання, як ніколі, узрасла колькасць зваротаў па капітальным рамонце дамоў, асфальтаванні дарог. Кіраўнік справамі аблвыканкама Аляксей Васючэнка падтрымлівае жаданне землякоў палепшыць якасць жыцця ў глыбінцы.

Як вырашыць жыллёвае пытанне маладых спецыялістаў? Якой можа быць часовая занятасць пенсіянераў? Як падтрымліваць парадак і чысціню? За што ўдзячныя людзі?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 4 верасня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: