Падзяліцца:
АНОНС: «Вучаніца Месінга» Таццяна Чардынцава – у праграме «Настрой!», 7.02.2020
7 лютага 2020
АНОНС: «Вучаніца Месінга» Таццяна Чардынцава – у праграме «Настрой!», 7.02.2020

«Мне падабаецца быць рознай. Тэатр і кінематограф – лепшае месца для пераувасаблення», – кажа актрыса тэатра і кіно Таццяна Чардынцава.

Сёння яна вельмі запатрабаваная, многа здымаецца ў Маскве, а пачыналася ўсё ў Мінску, з невялікіх эпізадычных роляў. Той перыяд актрыса лічыць добрым прыкладам для акцёраў-пачаткоўцаў, бо, на яе думку, да вялікай мэты трэба ісці невялічкімі крокамі.

Таццяна Чардынцава спачатку служыла ў розных тэатрах Беларусі, працавала ў дзіцячай перадачы «Калыханка» на беларускім тэлебачанні, здымалася ў эпізодах у расійсіх фільмах. Неяк раптоўна ў яе з'явіўся шанец сыграць галоўную ролю ў нашумелым серыяле «Вучаніца Месінга», які стаў для актрысы лёсавырашальным.

Актрыса Таццяна Чардынцава – госця праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам7 лютага ў 13-20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: