Сёлета ў працоўных калектывах, у вытворчых падраздзяленнях Іўеўскага раёна асабліва запатрабаваныя сумесныя выяздныя прыёмы інспектараў Беларускага прафсаюза работнікаў АПК з пракурорскімі работнікамі. У грамадзян адпала неабходнасць пісаць скаргі ці ехаць у сталіцу ў пошуках справядлівасці. Большасць людскіх праблем, як правіла, вырашаецца падчас першага звароту. Часта прэтэнзіі нязначныя, адбываюцца з прычыны няведання работнікам сваіх правоў і невыканання абавязкаў.
Што хвалюе работнікаў? Хто першы ў калектыве можа дапамагчы? Як зняць дысцыплінарнае спагнанне? У чым перавагі кантрактаў?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 3 чэрвеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.