Магілёўскія вучоныя даследуюць каштоўнасць прарошчанага зерня злакавых, бабовых і крупяных культур. У выніку шматлікіх эксперыментаў адкрыты новыя якасці трыцікале. Муку з гібрыдаў пшаніцы і жыта ўключылі ў рэцэптуру хлебапёкі. Расійскія касметолагі выкупілі распрацоўку натуральнай маскі. Пасля чаго група магілеўскіх вучоных не спыніла навуковую дзейнасць, а ў хуткім часе ў лабараторных умовах выпусціла імпартазамяшчальную навінку.
Дзе знойдзены дадатковы бялок? Які хлеб умацоўвае імуннітэт? Якая альтэрнатыва фастфуду? Якія напіткі здольны ачышчаць арганізм? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 10.12.22, у 6.25 і 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
На відэа: Алена Урбанчык, дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Ліяна Шустава, магістрантка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.