Падзяліцца:
«Я люблю сваіх гледачоў...»  – «Настрой!», 4.09.2020
4 верасня 2020
«Я люблю сваіх гледачоў...»  – «Настрой!», 4.09.2020

«Я люблю сваіх гледачоў. Мне здаецца, яны душой разумеюць оперу, і ўвогуле тэатр» – кажа салістка Вялікага тэатра Беларусі Таццяна Траццяк.

Яе цудоўны, моцны голас ўпрыгожвае знакамітыя оперныя спектаклі. Галерэя створаных ёй вобразаў багатая і разнастайная. Дарэчы, яна вядзе і актыўную канцэртную дзейнасць не толькі ў Беларусі. Таццяна стала ініцыятарам стварэння струнага квінтэта «Серэнада», які выступае на шматлікіх канцэртных пляцоўках Беларусі як з сольнымі праграмамі, так і з вядучымі салістамі тэатра.

Уладальніца медаля Францыска Скарыны, знакамітая спявачка Таццяна Таццяк сёння сама раскажа пра творчыя здабыткі, мары, планы і не толькі – у праграме «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – 4 верасня ў 13-20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: