ГАЛОЎНЫ ДЫРЭКТАР ПЕРШАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАНАЛА
Нарадзіўся ў г. Мінску. У 2003 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Упершыню прыйшоў на працу ў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі у 2001 годзе, яшчэ падчас вучобы ў ВНУ. З тых часоў прафесійная дзейнасць перыядычна была звязана з тэлебачаннем. Але асноўным месцам працы стаў Першы нацыянальны канал Беларускага Радыё.

З 2003 па 2012 год працаваў рэдактарам, каментатарам аддзела палітычных праграм.

З 2012 па 2017 год - намеснікам дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання.

Са студзеня 2017 года - намеснік галоўнага дырэктара - дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё.

З лютага 2021 года - галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё

Ня жанаты. Захапленні - веласіпед, якасныя серыялы, кнігі (выключна ў друкаваным выглядзе).



Відэа