На працягу тыдня з 3 па 9 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
3 сакавіка – радыёпастаноўка «Дзяўчаты з нашай вуліцы» паводле апавядання Святланы Курылёвай;
4-5 сакавіка – радыёспектакль «Аварыя» паводле аднайменнай аповесці швейцарскага пісьменніка Фрыдрыха Дзюрэнмата;
6-7 сакавіка – радыёспектакль «Млын на Сініх Вірах» па аднайменнай п’есе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
8 сакавіка – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны»;
9 сакавіка – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Дзічка».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).