Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр РУМАК – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА і Алены ДАВІДОВІЧ.
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прадстаўнікамі самых значных па колькасці вернікаў рэлігійных канфесій, якія існуюць у краіне. Пра што ішла размова?
Абмеркавалі с госцем:
як беларусы ставяцца да розных рэлігій і чаму на нашай зямлі захоўваецца этнаканфесійная згода;
як заканадаўча рэгулююцца рэлігійныя пытанні і ці існуюць бар'еры для свабоды веравыяўлення;
пазітыўны вопыт супрацоўніцтва дзяржавы і канфесій на канкрэтных прыкладах;
як рэлігійныя канфесіі садзейнічаюць у захаванні гістарычнай памяці, агульначалавечых і маральных каштоўнасцей, сямейнай палітыцы, выхаванні дзяцей і моладзі, барацьбе з алкагалізмам і наркаманіяй;
ці існуе кадравая праблема для саміх канфесій і як яна вырашаецца;
дзе і калі будуць створаны цэнтры прыцягнення вернікаў традыцыйных рэлігійных канфесій, адпаведна прапановы Прэзідэнта;
чаму паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Папам Рымскім Францішкам такія добрыя адносіны;
калі будзе адрэстаўраваны пашкоджаны пажарам Касцёл святога Сымона і святой Алены, вядомы як Чырвоны касцёл, у Мінску;
як развіваецца ў краіне ўнутраны і знешні рэлігійны турызм...
Адказалі на пытанні радыёслухачоў.